Борыс Анжаліка

PrintPrintForwardForward
Пасада 
Актывістка
Арганізацыя 
Саюз палякаў на Беларусі (антыўладны)
Кар'ера 

Выкладала польскую мову ў школах у Гродне і ў Адэльску. У 1995 годзе стала сябрам Саюза палякаў на Беларусі (СПБ), а праз тры гады — кіраўніком яго адукацыйнага аддзела. На шостым з’ездзе СПБ у сакавіку 2005 года была абраная кіраўніком Саюза, што выклікала незапакоенасць улады. Змяніла на гэтай пасадзе Тадэвуша Кручкоўскага, які імкнуўся да супрацоўніцтва з уладамі. 12 траўня 2005 года Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь скасавала вынікі выбараў.

За сваю дзейнасць неаднаразова сутыкалася з беларускай праваахоўнай сістэмай. Пачынаючы з 2005 года шматразова выкікалася на допыты ў Камітэт дзяржаўнай бяспекі, пракуратуру і міліцыю.
15 сакавіка 2009 года другі раз была абраная кіраўніком незарэгістраванага Саюза палякаў на Беларусі. У 2010 годзе сышла з пасады.

Год нараджэння 
1973
Месца нараджэння 
Гродзенская вобласць
Беларусь
Адукацыя 
Беластоцкі ўніверсітэт
Сектар 
Рэгіён 
Last updated 14.06.2016
Знайшлі памылку? Выдзеліце памылку мышкай і націсніце Ctrl + Enter
You are reporting a typo in the following text:
Simply click the "Send typo report" button to complete the report. You can also include a comment.